Начиная просмотр - вы берете на себя полную ответственность за воздействие материалов блога на ваш разум. Подтверждаете, что вы достигли совершеннолетия, не подвержены каким-бы-то-ни-было психическим отклонениям и согласны с Правилами данного Ресурса и с использованием cookies на нем. Мнение администрации регулярно не совпадает с мнением авторов. И наоборот. Если оно не совпадает и с вашим - к вашим услугам область комментариев. С Блэк Джеком и куртизанками. Без рекламы, глютена и GMO. 146% биологический продукт. И, естественно, все что Вы скажете - может быть использовано против Вас

2 декабря 2016 г.

Нацыянальная сімволіка Незалежнай Беларусі

Калі адзін мой сябар здзівіўся таму, што пад яго вокнамі ў мінскай вобласці з раніцы п'яная кампанія спявала гімн Украіны, мне падумалася, што было б здорава, калі б аднойчы нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь людзі спявалі будучы нападпітку. "Ведаючы словы" (с) і не таму, што іх сагналі з дзярж прадпрыемстваў сілай на чарговае вар'яцкае мерапрыемства для стварэння масоўкі. Не таму што ім раздалі лісточкі з тэкстам загадзя. А таму, што ў венах пачынае бурліць кроў ад эмоцый, калі гучна спяваеш гімн сваёй Бацькаўшчыны ...

Але і гэта яшче не усёе.

Я разумею адчасткі чаму людзі у Беларусі шарахаюцца калі трэба спяваць тое, што сёння прынята лічыць за нацыянальны гімн. Мяне так сама каробіць. І сапраўды - як можа не каробіць ад гэтага:

Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

Сілы гартуе люд Беларусі
У братнім саюзе, у мужнай сям’і
Вечна мы будзем, вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!

Дружба народаў — сіла народаў,
К шчасцю працоўных сонечны шлях
Горда ж узвіся ў светлыя высі,
Сцяг камунізму — радасці сцяг!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!

І нават некаторая касметычныя падмены слоў тіпа "Мы, беларусы — мірныя людзі," не дазваляюць забыць, аб чым на самой справе гаворыцца у гімне БСССР, уяўляя сабою нават большую здзеку.
-----------------

Вучыце родны гімн, беларусы, пакуль чужы вучыть не прымусілі

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух!

На бой! За шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На бой усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыццё Рэспублікі сваёй!


Жыве Белаурсь!

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Область комментариев

Сохранить новость на стене в:

Нравится