Калісьці у пачатку 90х беларуская ватка тапіла за тое, як дрэнна жывецца у Польшчы. Быццам тыя змяненні, што адбываліся у суседняй краіне прывядуць яе да знішчэння, празябання ў галечы, калі у Беларусі - абставіны былі значна лепшыя. І сапраўды - ад СССР нам засталося шмат чаго, што стварыла значна лепшыя ўмовы пасля развалу для Беларусі чым для астатніх пастсавецкіх краін. Таму яшчэ гучней галасілі пралукашэнкаўскія адэпты пад час параўнання лукашэнкаўскай Беларусі і суседняй Польшчы.
І сапраўды - любыя рэформы праходзяць праз збурэнне усталяванай сітэмы што ў свой чарод пагаршае эканамічнае і сацыяльнае становішча кожнага жыхара краіны. Але шоў час, а крах Польшчы чамусьці не адбываўся. А праз некалькі год гэтыя размовы зніклі.
Зараз, у 2017м годзе мала хто жадае ўспамінаць тыя падзеі. Тым часам па эканамічнаму росту Польшча набліжаецца да перадавых краін ЕС, але аб гэтым ужо быццам і не гавораць з афіцыйных тэлеканалаў. Для іх Польшча яксьці незаўважна ператварылася ў Еўрапейскую краіну і ў гэты самы момант яе пачалі параўноўваць не з Беларусью, а з... Італіей або Германіей - нібы то "глядзіце людзі, не так ужо палякі добра жывуць! Куды ім да немцаў, або французаў!".
На гэтай не вельмі прыемнай ноце жадаю толькі, што настане момант, калі і Беларусь пачнуць параўноўваць з Германіей альбо нават з Чэхіяй... а не з Ліванам, Іранам ці Венесуэлай.
А тым часам Віншую ўкраінцаў, якія у адрознянні ад беларусаў добра ведаюць, што трэба рабіць, каб палепшыць уласныя ўмовы жыцця.
Слава Украіне!
Поеду к Алеше виноград выращивать
ОтветитьУдалитьприежжай
ОтветитьУдалитьс димомон познакомлю